5 месяцаў стажыроўкі ў Еўрапейскай камісіі

5 месяцаў стажыроўкі ў Еўрапейскай камісіі

Еўрапейская камісія штогод ладзіць 2 пяцімесячныя аплачаныя стажыроўкі для 1300 удзельнікаў. З 10 студзеня распачаты набор на восеньскую стажыроўку. Тэрмін: з 1 кастрычніка 2019 г. па 29 студзеня 2020 г.

Стажоры/кі працуюць у розных аддзелах Еўрапейскай камісіі, пераважна ў Брусэлі. На некаторых пазіцыях стажоры працуюць у Люксембургу і іншых рэгіёнах Еўразвязу.

Што ўяўляе сабой праца стажора/кі?

  • Наведванне арганізацыйных сустрэч, рабочых груп, форумаў, грамадскіх public hearings
  • Вядзенне даследаванняў і складанне дакументацыі, справаздача, кансультацыі, answering queries
  • Вядзенне праектаў.

Што чакаюць ад стажора/кі?

  • Цікавасць да пытанняў еўрапейскай палітыкі;
  • Зацікаўленасць методыкай працы камісіі;
  • Жаданне працаваць у мультыкультурным асяроддзі;
  • Актыўная пазіцыя.

Патрабаванні да кандыдатаў/к:

  • Мець мінімум ступень бакалаўра або эквівалентную;
  • Мець выдатныя веды (узровень C) мінімум адной з працоўных моў (ангельская, французская і нямецкая);
  • Не мець досведу працу ў іншых структурах ЕС.

Як падацца:

Зарэгістравацца тут, запоўніць і даслаць заяўку. Калі ласка, не адкладайце складанне заяўкі на апошні момант!

Больш інфармацыі пра стажыроўку Еўрапейскай камісіі – тут.

Крыніца