Форум выпускнікоў замежных адукацыйных праграм 2018

Форум выпускнікоў замежных адукацыйных праграм 2018

Калі Вы вучыліся за мяжой па стыпендыяльных праграмах у адной з краін ЕС, Брытаніі ці ЗША і вярнуліся на Беларусь, шукаеце аднадумцаў, то час аб’ядноўвацца! Запрашаем 25 траўня а 18.00 на Alumni Forum Belarus 2018, які адбудзецца у прасторы “210 метраў” (вул. Чапаева, 3).

Рэгістрацыя абавязковая. Зарэгістравацца можна тут.

Форум выпускнікоў адукацыйных праграм ESSYB, OESS, Erasmus, Chevening, DAAD, Visby, Swedish Institute, Kirkland, Visegrad, а таксама праграм ЗША праводзіцца з мэтай аб’яднаць беларусаў з замежным адукацыйным досведам, пашырыць сетку прафесійных кантактаў, сустрэць сяброў, калег і аднадумцаў.

Арганізатары форума - выпускнікі ESSYB - спадзяюцца, што прафесійныя кантакты дапамогуць хутчэй знайсці працу сваёй мары ці пачаць свой стартап/сацыяльны праект.

Форум выпускнікоў замежных адукацыйных праграм:

  • Форум плануе сабраць беларусаў, хто пасля навучання за мяжой вярнуўся на Беларусь рэалізоўваць свае прафесійныя планы
  • Форум – гэта пляцоўка, каб сустрэцца з аднадумнацамі, пагутарыць на тэму далейшага прафесійнага развіцца
  • Магчымасць пазнаёміцца з выпускнікамі замежых стыпендыяльных праграм (Erasmus, ESSYB, OESS, Chevening, FLEX, Maskie, DAAD, SI, Visegrad, Kirkland)
  • Знайсці каманду і натхнення для сваіх ідэй і падзяліцца досведам
  • Магчымасць прэзентаваць сваю ідэю ў коле спецыялістаў розных сфер
  • Далучыцца да праектаў, якія ўжо арганізуюць выпускнікі