Летнія валанцёрскія лагеры ў Еўропе, ЗША і Ізраілі

Летнія валанцёрскія лагеры ў Еўропе, ЗША і Ізраілі

Арганізацыя «Акцыя адкуплення - служба справе міру» (па-нямецку. Aktion Sühnezeichen Friedensdienste) аб'яўляе прыём заявак на ўдзел у 22 валанцёрскіх летніках, якія будуць арганізаваны ў розных краінах з мая па верасень.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ва ўзросце ад 18 гадоў. Акрамя таго, у гэтым годзе арганізаваны тры летнія лагеры для моладзі ад 16 гадоў, а таксама сямейны і інклюзіўны праекты.

Падрабязную інфармацыю аб праграме летніх лагераў, а таксама форму для падачы заяўкі можна знайсці на сайце арганізацыі.