Ці наважыцца Беларусь пераняць досвед Літвы?

Ці запазычыць Беларусь досвед Літвы?

З 2012 года праграма па прафесійным развіцці дзяржслужачых пад эгідай літоўскага ўраду штогод на аснове адкрытага конкурсу запрашае літоўцаў, якія атрымалі адукацыю і вопыт за мяжой.

Праграма «Ствары Літву» (Kurk Lituvai) лічыцца адной з лепшых мер дзяржаўнай палітыкі для прыцягнення спецыялістаў з міжнародным вопытам да працы ў дзяржаўным сектары. Яна дазваляе ліквідаваць якасны разрыў паміж задачамі, якія стаяць перад дзяржаўнай службай, і патрабаваннямі да яе прадстаўнікоў.

Праграма спрыяе прыцягненню перспектыўных спецыялістаў, якія атрымалі адукацыю і вопыт за мяжой, і здольных на практыцы прымяняць новыя тэхналогіі дзяржаўнага кіравання і дамагацца вынікаў.

Удзельнікі праграмы - у асноўным маладыя прафесіяналы - прыязджаюць у Літву і на працягу 12 месяцаў працуюць пры міністэрствах і іншых органах дзяржаўнага кіравання і атрымліваюць магчымасць рэалізаваць свае ідэі і праекты ў сферах, дзе, на думку ўрада, неабходныя змены, каб забяспечыць эфектыўнае і ўстойлівае развіццё краіны.

Дзяржаўныя органы атрымліваюць магчымасць скарыстацца перадавой замежнай практыкай, інавацыйнымі бізнес-мадэлямі і культурай работы, якую прыўносяць ўдзельнікі разам са сваімі тэарэтычнымі і практычнымі ведамі і досведам.

У супрацоўніцтве з удзельнікамі праграмы і іншымі прыцягнутымі зацікаўленымі бакамі (бізнэс, НДА) работнікі дзяржсектара растуць прафесійна пры вырашэнні складаных праблем у адпаведнасці з прынцыпамі кіравання праектамі.

Як адзначае Агіла Барздыене, кіраўнік «Ствары Літву», праграма фармуе мадэль развіцця партнёрства паміж сусветнай літоўскай дыяспарай і дзяржаўным сектарам Літвы; падтрымлівае сетку актыўных, патрыятычных прафесіяналаў; спрыяе распаўсюджванню ведаў з іншых краін і з прыватнага сектараў, павышае давер і цікавасць да дзяржаўнай службы і магчымасці для росту дабрабыту краіны.

Праграма факусуюе не на колькасці, а на якасці таленавітых лідараў, якія вярнуліся ў краіну. Грошы, выдаткаваныя на праграму з бюджэту, акупляюцца ў выніку рэалізацыі праектаў ўдзельнікамі праграмы.

Сярод праектаў - аптымізацыя працэдур кіравання зямельнымі рэсурсамі, скарачэнне адміністрацыйнай нагрузкі ў праваахоўнай сферы, паляпшэнне бізнес-клімату і развіццё прававога асяроддзя па выкарыстанні крыпта-тэхналогій, інтэграцыя мэтаў ўстойлівага развіцця ў комплексныя тэрытарыяльныя планы, папярэджанне суіцыдаў, стварэнне доктарантуры для патрэбаў бізнесу, інтэграцыя пытанняў Еўрасаюза ў адукацыйныя праграмы і г.д.

Удзельнікі праграмы атрымліваюць невысокі па літоўскіх мерках заробак (800 еўра), аднак кожнага з іх матывуе магчымасць прымяніць свае веды і вопыт на карысць сваёй краіны, рэалізаваць свае ідэі на практыцы, спрыяючы фарміраванні лепшага будучага Літвы.

Дадатковы бонус для ўдзельнікаў - інтэграцыя ў рынак працы Літвы і каштоўны прафесійны досвед, пашырэнне сеткі прафесійных кантактаў і сустрэчы з ключавымі палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі асобамі, якія прымаюць рашэнні. Многія ўдзельнікі праграмы пасля застаюцца працаваць у Літве і займаюць высокія пасады ў дзяржсектары або бізнесе.

Выкарыстанне падобнай практыкі ў нашай краіне дапаможа раскрыць патэнцыял сусветнай беларускай дыяспары, якая нароўні са спецыялістамі з недзяржаўнага сектара стане добрым дадаткам айчыннаму кадраваму рэзерву.

Аўтар: 

naviny.by

Автор фото: 

Зміцер Маркушэўскі