Што? Дзе? Які Заробак? Агляд вакансій Гомеля за люты-2018

Што? Дзе? Які Заробак? Агляд вакансій Гомеля за люты-2018

У нашым аглядзе рэгіянальных вакансій чарга паўднёва-усходняга абласнога цэнтру. Паглядзім, чым можа заахвоціць людзей з вышэйшай адукацыяй Гомель. Прапаноў працы як і ў мінулым месяцы не шмат, але некаторыя з іх могуць прыемна здзівіць заробкам.

Педагог дадатковай адукацыі

2

Нікога не здзівім тым, што месца настаўніка – вакансія з самым нізкім заробкам нашага агляду. Працадаўца з прыватнага сектару абяцае плаціць ад 300 рублёў.


Патрабаванні да кандыдата:

- адказнасць;

- уважлівасць;

- уменне працаваць з маленькімі дзецьмі.

Службовыя абавязкі:

- падрыхтоўка дзяцей да школы па метадычным матэрыялам кампаніі;

- магчымасць сумяшчэння з іншымі напрамкамі (лагічнае мысленне і інш.).

Кантакт: (ИП «Дрозд Т.А.»)


Спецыяліст па продажам

4

Спецыяліста па продажам шукае кампанія, што займаецца продажам і прасоўваннем сайтаў. Заробак – ад 800 рублёў.

Патрабаванні:

- паспяховы досвед актыўных прамых продажаў пажаданы (праца агентам па збыце, офіс-мэнэджэрам, рэкламным агентам і г.д.)

- пісьменная гаворка, выразная дыкцыя.

- асабістыя якасці: актыўнасць, жаданне развівацца, настойлівасць, навучальнасць, жаданне працаваць і зарабляць.

Службовыя абавязкі:

- актыўныя продажы з дапамогай халодных званкоў, званкі па "халоднай" і "цёплай" кліенцкай базе;

- праца ў CRM сістэме;

- продаж сайтаў і прасоўванне іх у Яндэксе і Google, SEO прасоўванне;

- вядзенне дакументацыі, заключэнне дагавораў;

- выкананне плана продажаў.

Кантакт: 8 (029) 520-09-00 (ООО «Хитгрупп»)


Інжынер-канструктар
34

У кампанію, якая займаецца вырабніцтвам будматэрыялаў, патрабуецца і інжынер-канструктар. Заробак пачынаецца ад 850 рублёў.

Патрабаванне да кандыдата:

- веданне сістэм аўтаматызаванага праектавання і чарчэння AutoCAD;

- досвед працы больш за год;

- можа быць студэнт.

Абавязкі:

- распрацоўка канструктарскай дакументацыі на выкананне прамысловага абсталявання;

- унясенне канструкцыйных змяненняў у дзеючае абсталяванне.

Кантакт: (ОАО «Гомельстройматериалы»)


Спецыяліст аддзела продажаў

23

Самай высокааплатнай вакансіяй лютага ў Гомелі становіцца месца спецыяліста аддзела продажаў. Зарорбак – ад 1000 рублёў.

“Праект ІПС «Нормативка.by» у сувязі з пашырэннем штата запрашае да супрацоўніцтва актыўных, пазітыўных і мэтанакіраваных кандыдатаў”, – гаворыцца ў апісанні вакансіі.

Патрабаванні:

- досвед працы з людзьмі ад 1 года (і жаданне з імі працаваць у далейшым);

- жаданне зарабляць;

- гатоўнасць да навучання;

- актыўную жыццёвую пазіцыю;

- камунікабельнасць, добразычлівасць і стрэсаўстойлівасць.

Абавязкі:

- усталёўваць кантакты з патэнцыяльнымі кліентамі, юрыдычнымі асобамі па існуючай кліенцкай базе (весці тэлефонны перамовы з кліентамі, выязджаць да кліентаў з мэтай правядзення прэзентацыі);

- прадаваць ІПС "Нормативка.by";

- фіксаваць інфармацыю пра сваю працу ў кліенцкай базе.

Кантакт: (ОДО «Профигруп»)


Інфармацыя ўзята з сайтаў praca.by, rabota.by, jobs.tut.by.

Аўтар: 

Міхаіл Ільін