Што? Дзе? Які Заробак? Агляд вакансій Гомеля за студзень-2018

Што? Дзе? Які Заробак? Агляд вакансій Гомеля за студзень-2018

У нашым аглядзе рэгіянальных вакансій чарга паўднёва-усходняга абласнога цэнтру. Паглядзім, чым можа заахвоціць людзей з вышэйшай адукацыяй Гомель. Спойлер: прапаноў працы не шмат, але некаторыя з іх могуць прыемна здзівіць заробкам.

Адміністратар салярыя

2

Традыцыйна распачынае агляд з вакансіі з самай сціплай аплатай працы. У Гомелі гэта – адміністратар салярыя, які чамусьці мусіць мець вышэйшую адукацыю. Заробак пачынаецца ад 250 рублёў.


Патрабаванні да кандыдата:

- прыемная знешнасць;

- камунікабельнасць;

- уважлівасць;

- адказнасць.

Асноўныя абавязкі:

- кансультаванне кліентаў аб правілах загару і ўжыванні касметыкі;

- актыўны продаж паслуг;

- вядзенне першасных дакументаў;

- вядзенне соцсетак;

- падтрыманне чысціні і парадку, дэзінфекцыя абсталявання і салярыяў (уборка і дэзінфекцыя пасля кожнага кліента).


Кантакт: (ИП «Паращенко С. М.»)

Спецыяліст па продажам

3

Інтэрнет-партал gomel24.by шукае спецыяліста па продажам. Заробак – ад 500 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

- зносіны з кампутарам на «ты»;

- уменне хутка навучацца і развівацца;

- уменне адпавядаць дзелавому дрэс-коду і валоданне неверагоднымі камунікатыўнымі навыкамі;

- цярплівы, працавіты, выканаўчы;

- з тытанічнай упартасцю і жаданнем вучыцца і развівацца.


Службовыя абавязкі:

- пошук кліентаў і пашырэнне кліенцкай базы;

- падтрымка кліентаў;

- сустрэча з кліентамі і вядзенне перамоў;

- уважлівае вядзенне дакументацыі.


Кантакт: (ИП «Гришин А.А.»)


Галоўны бухгалтар
3

Кампанія "Timberland" запрашае на працу галоўнага бухгалтара. Першая вакансія з заробкам “папіццот”: працадаўца абяцае плаціць ад 1000 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

- высокія кіраўніцкія навыкі, сістэмны падыход, уключаючы выдатныя навыкі планавання і арганізацыі працы;

- паспяховы досвед працы з праграмістамі для пастаноўкі задач па аўтаматызацыі працэсаў уліку і падрыхтоўкі справаздачнасці ў 1С;

- досвед каманднага ўзаемадзеяння з кіраўнікамі падраздзяленняў;

- лідарскія якасці, нацэленасць на вынік, арганізаванасць, стратэгічнае мысленне, стрэсаўстойлівасць, энергічнасць, камунікабельнасць, прэзентабельны знешні выгляд, інтэлігентнасць, прыняцце карпаратыўнай этыкі.

- дадатковыя бізнес-адукацыя і курсы вітаюцца.

Службовыя абавязкі:

- веданне ўсіх участкаў бухгалтарскага і падатковага ўліку ў поўным аб'ёме пры ГСМ;

- складанне балансу і іншай бухгалтарскай, статыстычнай і падатковай справаздачнасці, прадстаўленне іх ва ўстаноўленым парадку ў адпаведныя органы;

- кіраванне і каардынацыя працы бухгалтарскай службы (да 10 чалавек).



Рыэлтар

66

Завяршае наш агляд самая высокааплатная вакансія – месца рыэтара. Заробак пачынаецца ад 1400 рублёў, аднак у апісанні прапановы ўдакладняецца, што «аб'ём зарплаты не абмежаваны». Не гледзячы на гэтае, працадаўца ўжо другі месяц не можа знайці чалавека на дадзеную пасаду (вакансія трапляла ў наш снежаньскі агляд).

Патрабаванні да кандыдата:

- жаданне працаваць і зарабляць;

- валоданне тэхнікамі дзелавых перамоваў і перапіскі;

- ПК на ўзроўні ўпэўненага карыстальніка;

- актыўная жыццёвая пазіцыя;

- камунікабельнасць;

- пунктуальнасць;

- нацэленасць на вынік;

- самастойнасць.


Службовыя абавязкі:

- апрацоўка заявак ад кліентаў кампаніі;

- актыўны пошук патэнцыяльных кліентаў (у тым ліку «халодныя званкі»);

- пошук / падбор / паказ аб'ектаў нерухомасці для кліентаў кампаніі;

- вядзенне кліенцкай базы, справаздачнасць.

Кантакты: (ОДО «Недвижимость Линия Закона»)

Інфармацыя ўзята з сайтаў praca.by, rabota.by, jobs.tut.by.

Аўтар: 

Міхаіл Ільін