Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Гродна за студзень-2018

Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Гродна за студзень-2018

Прадавец, мастак-дызайнер і фітнес-трэнер… Працягваем аглядаць рынак працы ў рэгіёнах. Сёння мы “завітаем” у Гродна. Адзіны крытэрый ў пошуку вакансій – наяўнасць вышэйшай адукацыі.

Менеджэр па арганізацыі грузаперавозак

2

Распачынае наш агляд нечакана вакансія экспедытара. Заробак усяго толькі 350 рублёў. Для параўнання: у Брэсце за падобную працу прапануюць ад 1000 да 1500 рублёў. Магчыма, справа ў неабавязковым веданні замежных моваў, як гэтага звычайна патрабуюць кампаніях грузаперавозак.

Патрабаванні да кандыдата наступныя:

- вышэйшая адукацыя;

- валоданне ПК, веданне офісных праграм і 1С;

- веданне асноў дакументаабароту;

- веданне транспартнага заканадаўства;

- досвед працы па спецыяльнасці або ў сумежных сферах (не менш як 1 год).

Службовыя абавязкі:

- арганізацыя і каардынацыя грузаперавозак;

- праца з дакументамі;

- пошук новых кліентаў.

Кантакт: 8 (029) 259-14-12 (ЧТУП «ФранчиТранс»)

Прадавец

3

Яшчэ адна нечаканасць – вакансія прадаўца. Для рэалізацыі дзіцячых тавараў патрабуецца працаўнік з вышэйшай адукацыяй, таму прапанова ў нашым аглядзе. Працаваць трэба ў боксе на рынку 6 дзён на тыдзень. Заробак – ад 400 рублёў.

Кантакт: (ИП «Мамедов Д.Ю.»)


Мастак-дызайнер
4

Кампанія Neelam's Fashion шукае распрацоўшчыка вопраткі. Заробак пачынаецца ад 400 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

- павінен валодаць пачуццём колеру;

- быць творчым чалавекам;

- быць у курсе модных тэндэнцый у галіне моднага дызайну;
- ведаць камп’ютарныя праграмы, якія выкарыстоўваюцца ў тэкстыльным дызайне.

Кантакт: 8 (0152) 68-46-17 (ООО «Нилам Фэшн»)


Фітнес-трэнер
5

У фітнес-цэнтр патрабуецца трэнер з вышэйшай адукацыяй ў сферы фізічнай культуры. Заробак – ад 400 рублёў.

Іншыя патрабаванні да кандыдата:

- досвед у правядзенні трэніровак;

- наяўнасць добрай фізічнай формы;

- камунікабельнасць;

- добразычлівасць;

- гатоўнасць да навучання.


Службовыя абавязкі:

- правядзенне персанальных трэніровак;

- вызначэнне мэтаў кліента і іх дасягненне;

- складанне індывідуальнага плана заняткаў у адпаведнасці з мэтамі;

- кансультаванне кліентаў па пытаннях трэніровачнага працэсу, харчавання;

- праца з базай кліентаў.

Кантакт: 8 (029) 779-96-60 (ИП «Ващило О.А.»)

Памочнік дырэктара

6

Дырэктару кампаніі-вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі патрабуецца памочнік. Заробак складае 500 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

- навыкі працы сакратаром (не менш за 2 гады);

- маркетынгавая дзейнасць;

- валоданне англійскай мовай (пачатковы ўзровень).



Службовыя абавязкі:

- справаводства;

-арганізацыйная і адміністрацыйна-распарадчая дзейнасць;

- размяшчэнне інфармацыі аб таварах на інтэрнэт-пляцоўках.


Кантакт: (ОДО «МОКэкспорт»)

Сістэмны адміністратар
6

Завяршае наш агляд адзіная вакансія з заробкам “папіццот”. Ад 1000 рублёў абяцаюць плаціць сістэмнаму адміністратару ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве па аказанні паслуг (уваходзіць у структуру Міністэрства Юстыцыі РБ).

Патрабаванні да кандыдата:

- павінен ведаць правілы пабудовы лакальнай сеткі прадпрыемства (пракладка кабеля 5Е, расшыўка кабеля ў раздыме RG-45, расшыўка кабеля ў патч панэлі:;

- асновы бяспекі вылічальны сістэм (працп frewall, выкарыстанне антывіруснай абароны, налад антывіруснай праграмы);

- асновы пабудовы размеркаванай вылічальнай сеткі (праца маршрутызатара, парадак яго налады);

Таксама кандыдат павінен:

- умець вызначаць найпростыя няспраўнасці кампутара;

- ведаць аперацыйныя сістэмы Windows 7, 8.1, 10;

- ведаць асновы AD, умець ўключаць камп’ютар у дамен;

- ведаць прынцыпы працы электроннай пошты, пратаколы электроннай пошты, умець выяўляць і ўстараняць праблемы з імі.

- ведаць пратаколы электроннай пошты POP3, POP3S, SMTP, SMTPS, IMAP4.


Кантакт: (ГП «БелЮрОбеспечение Гродненский филиал»)


Інфармацыя ўзята з сайтаў praca.by, rabota.by, jobs.tut.by.

Аўтар: 

Міхаіл Ільін