Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Магілёва за люты-2018

Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Магілёва за люты-2018

«Тваё заўтра» працягвае аглядаць рынак працы ў рэгіёнах. Адзіны крытэрый ў пошуку вакансій – наяўнасць вышэйшай адукацыі. Чарговы горад у нашым спісе – гэта Магілёў.

Бухгалтар

2

Вакансія з самым сціплым заробкам у лютым – бухгалтар. За ўлік чужых грошай працадаўца будзе плаціць ад 305 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

- абавязкова адукацыя па спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт" (можна студэнт-выпускнік апошняга курса);

- сярэдні бал дыплома 7 і вышэй;

- выдатнае веданне ПК і плана рахункаў.

Службовыя абавязкі:

- увод першасных дакументаў у бухгалтарскую праграму і іх апрацоўка;

- улік рахункаў, выпіска накладных, плацяжы, вядзенне кніг уліку.

Кантакт: (ЧУП «КоанаПрофБухг»)


Офіс-менеджар
к

Кампанія, што займаецца продажам касавых апаратаў, шукае офіс-менеджара. Заробак – 400 рублёў.

Патрабаванні:

- досвед працы ў сферы продажу і дакументазвароту ад 2 гадоў;

- навыкі вядзення дзелавых перамоў;

- адказнасць, камунікабельнасць, пісьменна пастаўленая гаворка, ахайны знешні выгляд;

- уменне правільна арганізаваць свой працоўны час;

- наяўнасць пасведчання кіроўцы і аўтамабіля (пажадана);

- не завочнік

- гатоўнасць да камандзіровак.

Абавязкі:

- праца з існуючай кліенцкай базай і пастаяннае папаўненне;

- тэхнічныя кансультацыі пры выбары абсталявання;

- заключэнне дагавораў, удзел у дзярж. закупках;

- кантроль дэбіторскай запазычанасці;

- адсочванне дзейнасці канкурэнтаў;

- афармленне неабходных дакументаў, звязаных з адгрузкай прадукцыі (дагавора, заяўкі, спецыфікацыі, накладныя).

Кантакт: (ООО «ВИАЛ-КАС-БЕЛ»)

Спецыяліст па закупках ветэрынарных прэпаратаў

12

На такі ж самы заробак (400 рублёў) патрабуецца ветэрынарны лекар на пасаду спецыяліста па закупках ветэрынарных прэпаратаў.

Патрабаванні:

- добрае веданне ветэрынарных прэпаратаў;
- пажадана досвед працы з вытворцамі і пастаўшчыкамі;
- пажадана пасведчанне кіроўцы (кат. Б).

Кантакт: (ООО «ВетаСтрим»)


Менеджар па турызму
е5

Тур-агенцтва шукае менеджара па турызму. Заробак пачынаецца ад 500 рублёў.

Патрабаванні:

- адказнасць;

- мэтанакіраванасць;

- досвед працы і веданне турыстычных напрамкаў вітаецца;

- веданне ПК;

- досвед у асабістых падарожжах і рэкламных турах.

Абавязкі:

- праца з кліентамі ў офісе і па тэлефоне;

- падбор тураў;

- заключэнне дагавораў;

- продаж тураў.

Кантакт: 8 (029) 688-22-02 (ООО «Ультра Трэвел»)




Начальнік атрада
23

У выпраўленчую калонію патрабуецца начальнік атрада. Заробак – ад 800 рублёў.

Патрабаванне да кандыдата толькі адно: адсутнасць судзімасцяў і некаторых адміністрацыйных правапарушэнняў. Удакладняецца, што магчыма працаўладкаванне сёлетніх выпускнікоў.

Працадаўца прапануе:

- служба ў АУС на афіцэрскай пасадзе;

- поўны сацыяльны пакет супрацоўніка АУС.

Што ўваходзіць у службовыя абавязкі начальніка атрада, у апісанні вакансіі не пазначана.

Кантакт: 8 (0222) 20-26-35 (ИУ «Исправительная колония №15" управления Департамента исполнения наказаний Министерства внутренних дел по Могилевской области»)

Галоўны інжынер

45

Прадпрыемства шукае першы намеснік дырэктара па вытворчасці з заробкам 2000(!) рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

- досвед працы на кіруючых пасадах на вытворчасці (ад 5 гадоў).

Службовыя абавязкі:

- кіраўніцтва працай службаў і аддзелаў у адпаведнасці са структурнай схемай кіравання прадпрыемства;

- забеспячэнне высокай якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі;

- рацыянальная арганізацыя інжынерна-тэхнічнай службы прадпрыемства.

Кантакт: (ООО «Протос»)

Інфармацыя ўзята з сайтаў praca.by, rabota.by, jobs.tut.by.

Аўтар: 

Міхаіл Ільін