Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Магілёва за студзень-2018

Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Магілёва за студзень-2018

«Тваё заўтра» працягвае аглядаць рынак працы ў рэгіёнах. Адзіны крытэрый ў пошуку вакансій – наяўнасць вышэйшай адукацыі. Чарговы горад у нашым спісе – гэта Магілёў.

Адміністратар гасцініцы

2

Вакансія ў Магілёве з самым сціплым заробкам у гэтым месяцы – адміністратар гасцініцы. Кандыдат на дадзеную пасаду мусіць на ўпэўненым узроўні валодаць англійскай мовай. Досвед працы не мае значэнне, аднак на працу не разглядаюцца студэнты. Плаціць абяцаюць ад 305 рублёў.

Службовыя абавязкі:

- засяленне, размяшчэнне, выпіска і разлік гасцей;

- вядзенне справаздачнай дакументацыі;

- продаж паслуг;

- браніраванне нумароў;

- урэгуляванне канфліктных і нестандартных сітуацый;

- інфармаванне гасцей аб паслугах комплексу.

Кантакт: 8 (044) 587-71-20 (УП «ТГКМ»)


Майстар па рамонце капіравальна-размнажальнай тэхнікі
3

Кампанія па рамонце аргтэхнікі шукае майстра-рамонтніка капіраў з наяўнасцю дыплома ВНУ. Заробак – ад 400 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

- пунктуальнасць;

- адказнасць;

- камунікабельнасць ў зносінах з кліентамі;

- досвед працы па рамонце капіравальна-размнажальнай тэхнікі, запраўцы картрыджаў (абавязкова);

- веданне тэхнічнай частцы капіравальнага апарата, друкаркі, картрыджа;

- наяўнасць аўтатранспарту і вадзіцельскага пасведчання катэгорыі B (пажадана).


Службовыя абавязкі:

- рамонт і абслугоўванне офіснай тэхнікі (запраўка картрыджаў, рамонт друкарак, капіявальных апаратаў);

- рамонт як на тэрыторыі працадаўцы, так і на тэрыторыі кліента.


Кантакт: (одо «Техно-Офис»)

Менеджэр па працы з кліентамі

4

Кантора а-ля «Хуткія грошы» шукае спецыяліста па працы з кліентамі. Падобныя арганізацыі, што выдаюць пазыкі пад працэнты, у нашай краіне ўсё яшчэ не пад забаронай. Праца ў іх – справа выключна маральных нормаў. Кошт пытання ў дадзенай канкрэтнай канторы – ад 400 рублёў.


Патрабаванні да кандыдата:

- вышэйшая эканамічная (юрыдычная) адукацыя;

- упэўненыкарыстальнікПК (MS Office, Excel);

- адказнасць;

- здольнасць працаваць у камандзе.


Службовыя абавязкі:

- кансультаванне і абслугоўванне кліентаў;

- заключэнне дагавораў з кліентамі, афармленне дакументаў.

Кантакт: 8 (017) 306-46-67 (ООО «Деньги в долг люкс»)


Начальнік атрада

5

У выпраўленчую калонію патрабуецца начальнік атрада. Заробак – ад 800 рублёў.

Патрабаванне да кандыдата толькі адно: адсутнасць судзімасцяў і некаторых адміністрацыйных правапарушэнняў. Удакладняецца, што магчыма працаўладкаванне сёлетніх выпускнікоў.

Працадаўца прапануе:

- служба ў АУС на афіцэрскай пасадзе;

- поўны сацыяльны пакет супрацоўніка АУС.

Што ўваходзіць у службовыя абавязкі начальніка атрада, у апісанні вакансіі не пазначана.

Кантакт: 8 (0222) 20-26-35 (ИУ «Исправительная колония №15" управления Департамента исполнения наказаний Министерства внутренних дел по Могилевской области»)


Менеджэр па аптовых продажах аўтазапчастак

6

Буйная сетка па продажы аўтазапчастак запрашае на пастаянную працу мэнэджэра ў аддзел продажаў. Зарплата - ад 1800 рублёў.

Патрабаванне да кандыдата:

- амбітнасць;

- камунікабельнасць;

- пунктуальнасць;

- прэзентабельнасць;

- досвед працы ў 1С, Word, Excel;

- наяўнасць асабістага аўтамабіля.


Службовыя абавязкі:

- актыўныя продажу аўтазапчастак юрыдычным асобам па г. Магілёве і вобласці;

- пошук новых кліентаў, заключэння дагавораў аб пастаўках патрэбных аўтазапчастак;

- весці дакументаабарот па сваіх здзелках;

- весці аналітыку і справаздачнасць сваіх продажаў;

- развіваць сваю базу кліентаў.

Кантакт: (ООО «Автоспейс - Могилев»)



Галоўны інжынер

7

Прадпрыемства шукае першы намеснік дырэктара па вытворчасці з заробкам 2000(!) рублёў.


Патрабаванні да кандыдата:

- досвед працы на кіруючых пасадах на вытворчасці (ад 5 гадоў).


Службовыя абавязкі:

- кіраўніцтва працай службаў і аддзелаў у адпаведнасці са структурнай схемай кіравання прадпрыемства;

- забеспячэнне высокай якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі;

- рацыянальная арганізацыя інжынерна-тэхнічнай службы прадпрыемства.

Кантакт:
f (ООО «Протос»)



Інфармацыя ўзята з сайтаў praca.by, rabota.by, jobs.tut.by.

Аўтар: 

Міхаіл Ільін