Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Віцебска за люты-2018

Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Віцебска за люты-2018

Працягваем аглядаць рынак працы ў рэгіёнах. Адзіны крытэрый ў пошуку вакансій – наяўнасць вышэйшай адукацыі. Сёння мы ў чарговы раз наведалі Віцебск.

Інжынер

2

Традыцыйна распачынаем агляд з вакансіі з самай сціплай аплатай працы. У гэтым месяцы ў Віцебску гэта – інжынер. Заробак пачынаецца ад 150 рублёў. “Добры варыянт дадатковага зарабатку” – удакладняецца ў апісанні.

Патрабаванні да кандыдата:

- дасведчаны чарцёжнік;

- веданне AutoCAD альбо “Компас”;

- пажаданы досвед выкладання ў ВНУ.


Службовыя абавязкі:

- акуратны чысты почырк;

- пісьменнае афармленне чарцяжоў.

Кантакт: 8 (029) 710-97-32 (ИП «Кремис И.И.»)

Прадавец

3

Прадавец з наяўнасцю вышэйшай адукацыі патрабуецца ў краму электратэхнічнай прадукцыі. Заробак – 400 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

- досвед працы ад 3 год;
- жаданне прадаваць;
- кемлівасць;
- навучальнасць.

Службовыя абавязкі:

- продаж тавару;
- заказ тавару;
- афармленне продажу на касавым апараце.

Кантакт: (ООО «ЭнергоСтандарт»)

Інспектар па кадрах
е

Абутковая кампанія “BELWEST” шукае інспектара па кадрах. Заробак – ад 500 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

- вышэйшую адукацыю (пераважна юрыдычная);

- веданне працоўнага заканадаўства (пажадана расійскага) і кадравага справаводства;

- досвед працы не менш за 3 гады;

- адказнасць;

- уменне хутка працаваць з вялікім аб'ёмам інфармацыі.

Службовыя абавязкі:

- поўны цыкл кадравага справаводства (350 чалавек);

- інтэграцыя з аддаленымі падраздзяленнямі;

- фарміраванне і вядзенне асабістых спраў супрацоўнікаў;

- улік і захоўванне працоўных кніжак;

- статыстычная справаздачнасць.

Кантакт: 8 (033) 336-88-10 (СООО «БЕЛВЕСТ»)


Інжынер-тэхнолаг швейнай вытворчасці

5

Першая вакансія з заробкам ў “папіццот” (от 1000 рублей) – месца інжынера-тэхнолага ў трыкатажнай фабрыцы.

Патрабаванні да кандыдата:

- досвед працы ад 1 года;

- веданне тэхналогіі вытворчасці адзення, тэхналагічнай паслядоўнасці апрацоўкі швейных і трыкатажных вырабаў, распрацоўкі і падрыхтоўкі тэхналагічнай дакументацыі;
- можа быць студэнт.

Службовыя абавязкі:

- арганізацыя тэхналагічнага працэсу;

- арганізацыя бесперабойнай працы швейнай вытворчасці на ўсіх этапах вытворчага цыклу;

- прапрацоўка і запуск мадэлі на патоку;

- кантроль якасці выпускаемай прадукцыі;

- рашэнне тэхналагічных праблем;

- навучанне швачак прыёмам пры выкананні вузлоў і аперацый;

- кантроль правільнага выканання тэхналагічных аперацый;

- укараненне новых тэхналогій вытворчасці;

- распрацоўка дакументацыі для запуску вырабаў у вытворчасць;

- аператыўнае вырашэнне пытанняў, якія ўзнікаюць пры пашыве вырабаў;

- ажыццяўляць кантроль за выкананнем тэхналагічнай дысцыпліны ў цэхах і правільнай эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання;

- кіраваць падначаленымі, арганізоўваць павышэнне іх кваліфікацыі.

- навучаць персанал правілам бяспечнага выканання работ.

Кантакт: 8 (044) 782-68-26 (ООО «Трикотажная фабрика "Мила БСВ"»)


Галоўны бухгалтар8

Апошняя вакансія агляду – галоўны бухгалтар. У параўнанні з астатнімі прапановамі розніца ў памеры заробку ў некалькі разоў: працадаўца абяцае плаціць ад 2000 рублёў! Не гледзячы на вялікі заробак, вакансія актуальна больш за месяц (яна трапляла ў наш папярэдні агляд).

Патрабаванні да кандыдата:

- вышэйшая эканамічная адукацыя;

- наяўнасць сертыфікатаў ў прафесійнай вобласці, сведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі;

- досвед працы ў камерцыйным прадпрыемстве галоўным бухгалтарам ад 3-х гадоў;

- упэўнены карыстальнік ПК (веданне 1С абавязкова);

- веданне Заканадаўства РБ у галіне падаткаабкладання, ЗЭД, справаводства і інш.

Службовыя абавязкі:

- складанне справаздачнасці ў падатковыя органы, ФСАН, статыстыку;

- падрыхтоўка дакументаў для крэдытных аперацый;

- пастаноўка і вядзенне бухгалтарскага ўліку на прадпрыемстве з замежным капіталам;

- кантроль за ўсімі абласцямі бухгалтарскага ўліку;

- вядзенне кіраўніцкага ўліку.

Кантакт: 8 (029) 774-24-71 (ООО «Пласт-Бокс Ист»)



Інфармацыя ўзята з сайтаў praca.by, rabota.by, jobs.tut.by.

Аўтар: 

Міхаіл Ільін