Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Віцебска за сакавік-2018

Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Віцебска за сакавік-2018

Працягваем аглядаць рынак працы ў рэгіёнах. Адзіны крытэрый ў пошуку вакансій – наяўнасць вышэйшай адукацыі. Сёння мы ў чарговы раз наведалі Віцебск, дзе на пачатку года ўсё дрэнна з пошукам працы.

Інжынер

інжынер

Традыцыйна распачынаем агляд з вакансіі з самай сціплай аплатай працы. Звычайна антырэкорд дастаецца настаўнікам, але ў гэтым месяцы ў Віцебску гэта – інжынер. Заробак пачынаецца ад 150 рублёў. “Добры варыянт дадатковага зарабатку” – удакладняецца ў апісанні.

Патрабаванні да кандыдата:

дасведчаны чарцёжнік;

веданне AutoCAD альбо “Компас”;

пажаданы досвед выкладання ў ВНУ.

Службовыя абавязкі:

акуратны чысты почырк;

пісьменнае афармленне чарцяжоў.

Кантакт: 8 (029) 710-97-32 (ИП «Кремис И.И.»)


Педагог-выхавацель

педагог-выхавацель

Дзіцячая студыя шукае педагога-выхавацеля. Заробак пачынаецца ад 270 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

не студэнт;

досвед працы ў дзіцячым садку з дзецьмі ад 1 года;

актыўны, творчы, камунікабельны.

Службовыя абавязкі:

Падрыхтоўка і правядзенне развіваючых заняткаў з дзецьмі ад 1 года.

Кантакт: (ЧТУП «Клинмаркет»)


Прадавец

прадавец

Прадавец з наяўнасцю вышэйшай адукацыі патрабуецца ў краму электратэхнічнай прадукцыі. Заробак – 400 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

досвед працы ад 3 год;

жаданне прадаваць;

кемлівасць;

навучальнасць.

Службовыя абавязкі:

продаж тавару;

заказ тавару;

афармленне продажу на касавым апараце.

Кантакт: (ООО «ЭнергоСтандарт»)


Інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні

інжынер па маттэх забеспячэнні

Кампанія, якая займаецца, вытворчасцю і праектаваннем цеплавога энергазберагальнага абсталявання, шукае менеджара па закупкам. Заробак – роўна 500 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

вопыт вядзення аператыўнага ўліку забеспячэнскіх аперацый;

веданне правілаў і парадку складання заявак на матэрыялы і абсталяванне;

веданне асноў тэхналогіі, эканомікі і арганізацыі вытворчасці.

Службовыя абавязкі:

заключэнне дагавораў з пастаўшчыкамі;

выразнае і хуткае выкананне пастаўленых задач;

запрашэнне на сумоўе пасля прадастаўлення рэзюмэ на электронную пошту.

Кантакт: 8 (044) 500-23-71 (ООО «НПП "Белкотломаш"»)


Інжынер-тэхнолаг швейнай вытворчасці

Інжынер-тэхнолаг швейнай вытворчасці

Першая вакансія з заробкам ў “папіццот” (от 1000 рублей) – месца інжынера-тэхнолага ў трыкатажнай фабрыцы.

Патрабаванні да кандыдата:

досвед працы ад 1 года;

веданне тэхналогіі вытворчасці адзення, тэхналагічнай паслядоўнасці апрацоўкі швейных і трыкатажных вырабаў, распрацоўкі і падрыхтоўкі тэхналагічнай дакументацыі;

можа быць студэнт.

Службовыя абавязкі:

арганізацыя тэхналагічнага працэсу;

арганізацыя бесперабойнай працы швейнай вытворчасці на ўсіх этапах вытворчага цыклу;

прапрацоўка і запуск мадэлі на патоку;

кантроль якасці выпускаемай прадукцыі;

рашэнне тэхналагічных праблем;

навучанне швачак прыёмам пры выкананні вузлоў і аперацый;

кантроль правільнага выканання тэхналагічных аперацый;

укараненне новых тэхналогій вытворчасці;

распрацоўка дакументацыі для запуску вырабаў у вытворчасць;

аператыўнае вырашэнне пытанняў, якія ўзнікаюць пры пашыве вырабаў;

ажыццяўляць кантроль за выкананнем тэхналагічнай дысцыпліны ў цэхах і правільнай эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання;

кіраваць падначаленымі, арганізоўваць павышэнне іх кваліфікацыі.

навучаць персанал правілам бяспечнага выканання работ.

Кантакт: 8 (044) 782-68-26 (ООО «Трикотажная фабрика "Мила БСВ"»)


Галоўны бухгалтар

галоўбух

Апошняя вакансія агляду – галоўны бухгалтар. У параўнанні з астатнімі прапановамі розніца ў памеры заробку ў некалькі разоў: працадаўца абяцае плаціць ад 2000 рублёў! Не гледзячы на вялікі заробак, вакансія актуальна больш за 2 месяцы (яна трапляла ў папярэднія агляды).

Патрабаванні да кандыдата:

вышэйшая эканамічная адукацыя;

наяўнасць сертыфікатаў ў прафесійнай вобласці, сведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі;

досвед працы ў камерцыйным прадпрыемстве галоўным бухгалтарам ад 3-х гадоў;

упэўнены карыстальнік ПК (веданне 1С абавязкова);

веданне Заканадаўства РБ у галіне падаткаабкладання, ЗЭД, справаводства і інш.

Службовыя абавязкі:

складанне справаздачнасці ў падатковыя органы, ФСАН, статыстыку;

падрыхтоўка дакументаў для крэдытных аперацый;

пастаноўка і вядзенне бухгалтарскага ўліку на прадпрыемстве з замежным капіталам;

кантроль за ўсімі абласцямі бухгалтарскага ўліку;

вядзенне кіраўніцкага ўліку.

Кантакт: 8 (029) 774-24-71 (ООО «Пласт-Бокс Ист»)


Інфармацыя ўзята з сайтаў praca.by, rabota.by, jobs.tut.by.

Аўтар: 

Міхаіл Ільін