Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Віцебска за снежань-2017

Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Віцебска за снежань-2017

Вакансія з заробкам у 2000 (!) рублёў… Працягваем аглядаць рынак працы ў рэгіёнах. Адзіны крытэрый ў пошуку вакансій – наяўнасць вышэйшай адукацыі. Сёння мы ў чарговы раз наведалі Віцебск.

Менеджар па продажам

2

Пачынаем, як заўсёды, з вакансіі з самай сціплай аплатай працы. Звычайна антырэкорд дастаецца настаўнікам, але ў гэтым аглядзе гэта – менеджар па продажам з заробкам ад 300 рублёў.


Патрабаванні да кандыдата:

вышэйшая інжынерная / эканамічная адукацыя;

досвед працы ў продажах прамысловага абсталявання;

веданне нарматыўна-прававой базы дзяржаўных закупак;

упэўнены карыстальнік ПК (веданне 1С, Office);

камунікабельнасць;

стрэсаўстойлівасць;

адказнасць і самастойнасць;

наяўнасць асабістага аўто;

магчымасць ездзіць у камандзіроўкі;

на сувязі 24/7.

Службовыя абавязкі:

актыўная продаж помпавага, вентыляцыйнага абсталявання, запорна-рэгулюючай арматуры;

напрацоўка базы кліентаў;

вядзенне перамоў;

заключэнне дагавораў і поўнае суправаджэнне здзелак;

праца з дэбіторскай запазычанасцю;

далейшае навучанне і павелічэнне кваліфікацыі.

Кантакт: (ЧТПУП «НОРМАПЛЮС»)

Адміністратар гасцініцы

3

Крыху больш можна зарабіць на пасадзе адміністратара гасцініцы. Мінімальны заробак складае ажно 320 рублёў. З прыемнага: зусім не патрабуецца досвед працы.

Патрабаванні да кандыдата:

камунікабельнасць;

стрэсаўстойлівасць;

упэўнены карыстальнік ПК;

легкообучаемость;

веданне англійскай мовы (упэўнены узровень);

не студэнт.

Службовыя абавязкі:

праца з кліентамі;

вядзенне касавай дысцыпліны.

Кантакт: 8 (033) 610-90-76 (ДКУП «ТГК Витебск Отель»)


Выхавальнік дашкольнай адукацыі
4

У дзіцячы садок патрабуецца выхавацель з заробкам у памеры 340 рублёў. У апісанні вакансіі удакладняецца, што магчыма працаўладкаванне студэнтаў, якія навучаюцца завочна па спецыяльнасці "дашкольная адукацыя (4, 5 курс).


Патрабаванні да кандыдата:

пажадана досвед працы ў дзіцячым садзе;

камунікабельнасць;

любоў да дзяцей.

Службовыя абавязкі:

дагляд за дзецьмі;

правядзенне заняткаў;

прагулкі;

арганізацыя харчавання;

праца з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі);

вядзенне дакументацыі.


Кантакт: 8 (0212) 53-06-40 (ГУО «Детский сад №23 г.Витебска»)

Інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні

5

Кампанія, якая займаецца, вытворчасцю і праектаваннем цеплавога энергазберагальнага абсталявання, шукае менеджара па закупкам. Заробак – роўна 500 рублёў, аднак ёсць прыемны бонус: дастаўка на працу і назад камфартабельным аўтобусам (можна зэканоміць на дарозе).


Патрабаванні да кандыдата:

вопыт вядзення аператыўнага ўліку забеспячэнскіх аперацый;

веданне правілаў і парадку складання заявак на матэрыялы і абсталяванне;

веданне асноў тэхналогіі, эканомікі і арганізацыі вытворчасці.

Службовыя абавязкі:

заключэнне дагавораў з пастаўшчыкамі;

выразнае і хуткае выкананне пастаўленых задач;

запрашэнне на сумоўе пасля прадастаўлення рэзюмэ на электронную пошту.

Кантакт: 8 (044) 500-23-71 (ООО «НПП "Белкотломаш"»)


Галоўны бухгалтар

6

Вакансія галоўнага бухгалтара – чэмпіён па памеру заробку не толькі ў Віцебску, але і ўвогуле сярод нашых снежаньскіх аглядаў рэгіёнаў. Працадаўца абяцае плаціць ад 2000 рублёў!


Патрабаванні да кандыдата:

вышэйшая эканамічная адукацыя;

наяўнасць сертыфікатаў ў прафесійнай вобласці, сведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі;

досвед працы ў камерцыйным прадпрыемстве галоўным бухгалтарам ад 3-х гадоў;

упэўнены карыстальнік ПК (веданне 1С абавязкова);

веданне Заканадаўства РБ у галіне падаткаабкладання, ЗЭД, справаводства і інш.

Службовыя абавязкі:

складанне справаздачнасці ў падатковыя органы, ФСАН, статыстыку;

падрыхтоўка дакументаў для крэдытных аперацый;

пастаноўка і вядзенне бухгалтарскага ўліку на прадпрыемстве з замежным капіталам;

кантроль за ўсімі абласцямі бухгалтарскага ўліку;

вядзенне кіраўніцкага ўліку.

Кантакт: 8 (029) 774-24-71 (ООО «Пласт-Бокс Ист»)




Інфармацыя ўзята з сайтаў praca.by, rabota.by, jobs.tut.by.

Аўтар: 

Міхаіл Ільін