Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Віцебска за студзень-2018

Што? Дзе? Які заробак? Агляд вакансій Віцебска за студзень-2018

Працягваем аглядаць рынак працы ў рэгіёнах. Адзіны крытэрый ў пошуку вакансій – наяўнасць вышэйшай адукацыі. Сёння мы ў чарговы раз наведалі Віцебск, дзе на пачатку года ўсё дрэнна з пошукам працы.

Інжынер

17

Традыцыйна распачынаем агляд з вакансіі з самай сціплай аплатай працы. Звычайна антырэкорд дастаецца настаўнікам, але ў гэтым месяцы ў Віцебску гэта – інжынер. Заробак пачынаецца ад 150 рублёў. “Добры варыянт дадатковага зарабатку” – удакладняецца ў апісанні.

Патрабаванні да кандыдата:

- дасведчаны чарцёжнік;

- веданне AutoCAD альбо “Компас”;

- пажаданы досвед выкладання ў ВНУ.

Службовыя абавязкі:

- акуратны чысты почырк;

- пісьменнае афармленне чарцяжоў.

Кантакт: 8 (029) 710-97-32 (ИП «Кремис И.И.»)


Выхавацель

3

У дзіцячы садок патрабуецца выхавацель. Заробак – ад 350 рублёў.

Патрабаванні да кандыдата:

- адукацыя па спецыяльнасці “дашкольная адукацыя” ;

- досвед працы ў дзіцячым садзе (пажадана);

- камунікабельнасць;

- любоў да дзяцей;

- магчыма працаўладкаванне студэнтаў, якія навучаюцца завочна па спецыяльнасці "дашкольная адукацыя (4, 5 курс).

Службовыя абавязкі:

- дагляд за дзецьмі;

- правядзенне заняткаў;

- прагулкі;

- арганізацыя харчавання;

- праца з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі);

- вядзенне дакументацыі.

Кантакт: 8 (0212) 53-06-40 (ГУО «Детский сад №23 г.Витебска»)


Мэнэджэр па турызму

4

Ад 450 рублёў абяцае плаціць тур-фірма менэджэру па турызму.

Патрабаванні да кандыдата:

- досвед у сферы авіатурызма ад 1 года (заключэнне дагавораў, праца ў сістэмах браніравання тураператараў);

- уменне знайсці падыход да любога кліента.

Службовыя абавязкі:

- продаж турыстычных паслуг;

- заключэнне дагавораў;

- браніраванне турпакетаў.

Кантакт: (ООО «Роботревел»)


Галоўны бухгалтар

7

Чацьвёртая і апошняя вакансія – галоўны бухгалтар. У параўнанні з астатнімі прапановамі розніца ў памеры заробку ў некалькі разоў: працадаўца абяцае плаціць ад 2000 рублёў!

Патрабаванні да кандыдата:

- вышэйшая эканамічная адукацыя;

- наяўнасць сертыфікатаў ў прафесійнай вобласці, сведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі;

- досвед працы ў камерцыйным прадпрыемстве галоўным бухгалтарам ад 3-х гадоў;

- упэўнены карыстальнік ПК (веданне 1С абавязкова);

- веданне Заканадаўства РБ у галіне падаткаабкладання, ЗЭД, справаводства і інш.

Службовыя абавязкі:

- складанне справаздачнасці ў падатковыя органы, ФСАН, статыстыку;

- падрыхтоўка дакументаў для крэдытных аперацый;

- пастаноўка і вядзенне бухгалтарскага ўліку на прадпрыемстве з замежным капіталам;

- кантроль за ўсімі абласцямі бухгалтарскага ўліку;

- вядзенне кіраўніцкага ўліку.

Кантакт: 8 (029) 774-24-71 (ООО «Пласт-Бокс Ист»)

Інфармацыя ўзята з сайтаў praca.by, rabota.by, jobs.tut.by.

Аўтар: 

Міхаіл Ільін