Alumni Forum Belarus 2018 запрашае

Alumni Forum Belarus 2018 запрашае

Вы вучыліся за мяжой па стыпендыяльных праграмах у адной з краін ЕС, Брытаніі ці ЗША? Вы вярнуліся на Беларусь і шукаеце аднадумцаў? Час аб’ядноўвацца!

Запрашаем 25 мая а 18.00 на форум выпускнікоў замежных праграм, які адбудзецца у прасторы “210 метраў” (вул. Чапаева, 3).

Форум выпускнікоў адукацыйных праграм ESSYB, OESS, Erasmus, Chevening, DAAD, Visby, Swedish Institute, Kirkland, Visegrad, а таксама праграм ЗША праводзіцца з мэтай аб’яднаць беларусаў з замежным адукацыйным досведам, пашырыць сетку прафесійных кантактаў, сустрэць сяброў, калег і аднадумцаў.

Арганізатары форума - выпускнікі ESSYB - спадзяюцца, што прафесійныя кантакты дапамогуць хутчэй знайсці працу сваёй мары ці пачаць свой стартап/сацыяльны праект.

  • Форум плануе сабраць беларусаў, хто пасля навучання за мяжой вярнуўся на Беларусь рэалізоўваць свае прафесійныя планы
  • Форум – гэта пляцоўка, шанец сустрэцца з аднадумнацамі, пагутарыць на тэму далейшага прафесійнага развіцца
  • Магчымасць пазнаёміцца з выпускнікамі замежых стыпендыяльных праграм – Erasmus, ESSYB, OESS, Chevening, DAAD, SI, Kirkland, Visegrad, FLEX, Community Connections, Maskie, Civil Society Leadership Awards
  • Знайсці каманду і натхненне для сваіх ідэй і падзяліцца досведам
  • Магчымасць прэзентаваць сваю ідэю ў коле спецыялістаў розных сфер
  • Далучыцца да праектаў, якія ўжо робяць выпускнікі

Чакаем Вас 25 мая 2018 на форуме выпускнікоў! Форум адбываецца пры падтрымцы ЕС. Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы

форум