Глядзець Відэа

Лондан прамяняць на Мінск

У выпуску папулярнага ток-шоу "Кожны з нас" сваімі гісторыямі дзеляцца праграміст з Google Алекс Юрша, хімік з сіліконавай даліны Слава Бернат, аперацыйны дырэктар IT-кампаніі Teslasuit (ствараюць “касцюм будучыні”) Зміцер Міхальчук.

Наколькі актуальная для Беларусі праблема ўцечкі мазгоў? Якіх вяршыняў дасягнулі беларускія вундэркінды за мяжой? Ці можна свой патэнцыял раскрыць на Радзіме? На гэтыя ды іншыя пытанні шукайце адказы ў відэа, якое, магчыма, зменіць Ваш погляд на краіну і на жыццё.

У праграме таксама ўдзельнічалі Глеб Лабадзенка (вядоўца), прагараміст Алекс Парэцкі, прафесар Леанід Заіка, прафесар Павел Церашковіч, выбітны выкладчык фізікі Анатоль Слабадзянюк, Надзея Кім з праекту "Кінаконг", дырэктар "SOS-Дзіцячай вёскі Бараўляны" Віталь Каратыш, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, дарадца амбасадара Вялікабрытаніі ў Беларусі Зміцер Лысюк.

Лайфхакі ад паспяховых

У Брэсце і Магілёве прайшлі сустрэчы моладзі з паспяховымі беларусамі, якія рэалізавалі сябе на радзіме. Падчас імпрэзаў, якія адбываліся адначасна і былі злучаныя праз тэлемост, ад VIP-асобаў прагучалі цікавыя парады і рэкамендацыі пра тое, як дасягнуць поспеху ў жыцці.

Што такое поспех? Як уплывае адукацыя за мяжой на наступнае жыццё ў Беларусі? Якія ўласна існуюць Лайфхакі для дасягнення творчага і прафесійнага поспеху на радзіме? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабавала даць разгорнутыя адказы пляяда экспертаў з Брэста і Магілёва, якую склалі:

  • Дзмітры Лысюк. Палітычны дарадца Брытанскай амбасады ў Беларусі
  • Дзмітры Царук. Дырэктар “Fajno Design”
  • Ганна Яцкевіч. Дызайнер, ілюстратар, аўтар праекта «Вулічныя вершы»
  • Юлія Дубенька. Кіраўнічка дзіцячай творчай студыі «Трыумф»
  • Надзея Салаўёва. Заснавальнік моўных курсаў «Английский за 80 дней»
  • Вадзім Мажэйка. Аналітык, эксперт ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб»
  • Віталь Каратыш. Дырэктар дзіцячай вёскі SOS у Бараўлянах.
  • Ірына Разніцына. Афтальмолаг. Кіраўнічка праектаў ТАА «ЗлатаМед».

Пасля ажыўленнага абмеркавання ідэй і лайфхакаў арганізатары правялі конкурс на веданне гісторыі Брэст і Магілёва, пераможцы якога атрымалі каштоўныя прызы. На неафіцыйнай частцы моладзь мела магчымасць за кубкам кавы/гарбаты з пірожным наладзіць камунікацыі з экспертамі ў сяброўскай абстаноўцы.

Нагадаем, правядзенню аб’яднаных тэлемастом круглых сталоў “Лайфхакі ад паспяховых людзей” у Брэсце і Магілёве папярэднічалі тры круглых стала ў Брэсце, Магілёве і Мінску, прысвечаныя абмеркаванню праблемы прыцягнення і адаптацыі ў Беларусі беларускай моладзі, якая атрымала вышэйшую адукацыю за мяжой.

Каментары па выніках круглага стала ў Мінску

У Мінску адбыўся круглы стол, прысвечаны абмеркаванню праблемы прыцягнення і адаптацыі ў Беларусі беларускай моладзі, якая атрымала вышэйшую адукацыю за мяжой.

Як адзначыла кіраўніца праекта “Тваё заўтра” Іна Кулей, беларуская моладзь, якая атрымала сучасныя веды ў развітых краінах свету, з’яўляецца бясцэнным чалавечым капіталам для Беларусі, і прыцягненне такіх маладых спецыялістаў, спрыянне іх вяртанню на Радзіму мусіць стаць справай гонару для дзяржавы.

Удзельнікі круглага стала, сярод якіх былі дзяржслужбоўцы, прадстаўнікі беларускіх ВНУ, прамысловасці, мясцовага бізнесу, грамадскага сектару, СМІ, разважалі над праблемамі, з якімі сутыкаецца ў Беларусі малады спецыяліст з вышэйшай адукацыяй, атрыманай у заходніх краінах, а таксама выказвалі думкі, якім чынам можна паспрыяць вяртанню таленавітай і адукаванай моладзі ў Беларусь і яе паспяховай інтэграцыі ў эканоміку Беларусі. Падчас круглага стала прагучала шмат цікавых ідэй і прапаноў

Круглы стол у Мінску

Каментары па выніках круглага стала ў Магілеве

У Магілёве адбыўся круглы стол, прысвечаны абмеркаванню праблемы прыцягнення і адаптацыі ў Беларусі беларускай моладзі, якая атрымала вышэйшую адукацыю за мяжой.