У Брэсце абмяркоўвалі, як працаўладкаваць на радзіме выпускнікоў замежных ВНУ

У Брэсце абмяркоўвалі, як працаўладкаваць на радзіме выпускнікоў замежных ВНУ

Круглы стол на тэму "Як эфэктыўна выкарыстаць патэнцыял беларусаў, якія атрымалі замежную адукацыю, для развіцця рэгіёну" арганізавала агенцтва “Тваё заўтра”

У Брэсце абмяркавалі, як працаўладкаваць у Беларусі выпускнікоў замежных ВНУ. Круглы стол на гэту тэму арганізавала агенцтва “Тваё заўтра”. Ён аб’яднаў прадстаўнікоў дзяржаўных установаў, бізнэсу, грамадскіях арганізацый і маладых спецыялістаў. Сустрэча адбылася 24 красавіка ў памяшканні брэсцкага прадстаўніцтва гандлёва-прамысловай палаты.

Сумныя перспектывы на радзіме – галоўная, на думку арганізатараў круглага сталу, прычына невяртання выпускнікоў замежных ВНУ у Беларусь. Дырэктар агенцтва “Тваё заўтра” Іна Кулей на пачатку сустрэчы агучыла праблемы, з якімі на радзіме сустракаюцца выпускнікі замежных ВНУ

Кулей:Мы адсочвалі лёс маладых спецыялістаў і высветлілі, што сітуацыя зусім неадназначная. Яны сутыкаюцца з некалькімі праблемамі, якія вельмі складаныя для дазволу.

Кулей

Першае – гэта прызнанне дыплома. Гэта досыць складаная працэдура, якой займаецца Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. Калі чалавек скончыў бакалаўрыят, г.зн. першую ступень адукацыі, то пытанняў, хутчэй за ўсё, не ўзнікне, хіба што ў яго вельмі экзатычная спецыяльнасць - кіраванне дронамі, напрыклад. Ёсць такая практыка: акадэмічныя гадзіны ў праграме замежнага і беларускага ВНУ павінны супадаць, тады праблем з прызнаннем дыплома не будзе. Складанасці пачынаюцца, калі гаворка ідзе пра магістратуру або доктарскую ступень. Прызнанне доктарскай ступені - праблема часта невырашальная. Калі мы вывучалі гэтае пытанне, аказалася, што многім выпускнікам даводзілася заставацца за мяжой, таму што яны не маглі працаўладкавацца ў Беларусі са сваёй доктарскай ступенню. Тое ж адбываецца і з тымі, хто вучыўся не на Захадзе, а на Усходзе: напрыклад, юрысты, якія сканчаюць расійскія ВНУ, сутыкаюцца з тым, што прадметы ў ВНУ не супадаюць і іх дыплом не можа быць прызнаны.

Другое – гэта тое, што дзяржаўныя структуры, як правіла, зачыненыя для моладзі, якая вучылася за мяжой. Прычыны вельмі складана растлумачыць. Кадравая палітыка дзяржавы не ўлічвае існаванне гэтай катэгорыі выпускнікоў - іх як бы няма. Малады спецыяліст - гэта чалавек, які вучыўся ў беларускай ВНУ на бюджэце. Для ўсіх астатніх бонусаў не прадугледжана ... »2

З наяўнасцю другой праблемай катэгарычна не пагадзілася Дыяна Грыневіч, намеснік начальніка аддзела працаўладкавання Упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага гарвыканкама, заявіўшы, што ў Беларусі дзейнічае праграма «Моладзевая практыка». З наймальнікамі, якiя далi згоду на арганізацыю праграмы для канкрэтных беспрацоўных, орган дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва складае дамову аб арганізацыі часовай занятасці моладзі на вучнёўскім працоўным месцы. Наймальнікі заключаюць з беспрацоўным тэрміновы працоўны дагавор тэрмінам да 6 месяцаў: на працягу гэтага часу фінансуецца заработная плата ў памеры мінімальнай зарплаты + 34% ФСАН. Па словах Грыневіч, у 2016 годзе ў Брэсце ў гэтай праграме прынялі ўдзел 20 выпускнікоў, у 2017-м - ужо 16.

Пра досвед працаўладкавання на радзіме распавялі самі выпускнікі, прысутныя на сустрэчы, – Дана Вальчэўская і Яўген Скрабутан.

Дана Вальчэўская – перакладчык. Яна мае і беларускі, і полькі дыплом. Спачатку дзеўчына вучылася ў Брэсце на рускай і польскай філалогіі, а пазней паступіла ў Бяла-Падляску на магістратуру факультэту ўпраўлення турызму. Па яе словах, цяжкасцяў пры працаўладкаванні ў Беларусі яна не адчула. Яна працавала ў транспартнай кампаніі і працадаўца толькі вітаў яе еўрапейскі дыплом.

Адказваючы на пытанне, што ёй дала вучоба ў Польшчы, Вальчэўская адзначыла, што адукацыя там зусім іншая:

«Тое, што было тут 5 гадоў, было дастаткова размыта. Адназначны плюс у тым, што мы атрымалі ўсебаковае развіццё - былі ідэалогія, гісторыя Беларусі, логіка. У Польшчы адукацыя была выключна мэтанакіраваным. Паколькі мы вучыліся на факультэце кіравання турызму, то ў нас было толькі кіраванне і турызм - нічога лішняга ».

Досвед Яўгена Скрабутана з працай па спецыяльнасці менш пазітыўны. Ён вывучаў беларускую філалогію спачатку ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Я.Купалы, а пазней працягнуў адукацыю ў Варшаўскім універсітэце. Пасля атрымання польскага дыплому ён не меў цяжкасцяў з яго пацвярджэннем у Беларусі, аднак уладкавацца ў школу настаўнікам не змог. На яго думку, спрацаваў стэрэатып, што ён прыехаў з Польшчы для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.

Скрабутан: «Гэта быў час, калі па беларускаму тэлебачанню паказвалі сюжэты пра тое, што туды, у Польшчу, адпраўляюць людзей, якія вярнуцца сюды, каб быць агентамі ўплыву. Вось хіба на думку дырэктараў школаў, якія мяне не бралі на працу, я акурат быў такім агентам уплыву. Я трапіў у тую хвалю, калі дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Польшчай былі не найлепшыя».

Консул Генеральнага Консульствы Рэспублікі Польшча ў Брэсце Кшыштаф Расіньскі сказаў, што консульства дапамагае тым, хто хоча вучыцца ў Польшчы, але лёсу выпускнікоў ВНУ не адсочвае.

3

Расіньскі: «Кожны сам каваль свайго шчасця. Мы даём ім вуду, засейваем ім веды, а яны ўжо самі вырашаюць, што рабіць з гэтымі ведамі. У Польшчы ёсць такая ж праблема - менш за 10% нашых студэнтаў, якія атрымалі адукацыю па-за Польшчай, потым вяртаюцца дадому. Галоўнай прычынай, вядома, з'яўляецца эканамічны фактар. Думаю, што галоўная прычына падобнай праблемы ў Беларусі таксама эканамічны фактар».


Бок працадаўцаў са сферы прыватнага бізнесу на сустрэчы прадстаўляў прадпрымальнікАляксандр Казлоў. Ён паспрабаваў змадуляваць сітуацыю, у якой “уключыў бы чырвонае святло” для кандыдата на працу з замежным дыплом. Аднак бізнесовец адразу агучыў ідэю, як можна выправіць гэтую сітуацыю.

Казлоў: «Я як патэнцыйны працадаўца з прыватнага бізнесу магу сказаць, што дыплом для мяне будзе стаяць на самым апошнім месцы. Калі чалавек назад рэінтыгруецца ў Беларусь і сацыяльна не будзе адаптаваны, у яго вельмі мала шанцаў у параўнанні з іншым кандыдатам, у якога не заходні дыплом, але які больш прыстасаваны да нашых рэаліяў. Гэта задача, я лічу, грамадскіх арганізацый ці нейкіх фондаў. Магчыма, патрэбны грант, які б пакрываў мае рызыкі браць на працу такога чалавека. То бок, каб нейкі фонд браў абавязальніцтвы цягам, напрыклад, трох месяцаў аплочваць працу такого кандыдата, то тады дырэктары прадпрыемстваў з задавальненнем бралі б іх“.

Пётр Камяковіч, прадстаўнік грамадска-кансультатыўнага савету па развіцці прадрымальніцтва пры Брэсцкім аблвыканкаме, бачыць праблему невяртання ў Беларусь “мазгоў” больш глабальна.

Камяковіч: “Калі паглядзець на тую ж Польшчу, то яна пачала «ўздымацца» менавіта тады, калі пачалі вяртацца палякі з нямецкімі, англійскімі грашыма і пачалі рабіць бізнэс дома. Дык вось: мы нічога не даб'емся, калі не створым у Беларусі такія ж умовы, каб нашы хлопцы і дзяўчаты сюды вярталіся. Чаму зараз пачалі вяртацца ў Беларусь «айцішнiкi»? Таму што для іх створаны нармальныя ўмовы. Трэба ствараць такія ж спрыяльныя ўмовы і для вядзення бізнесу ў іншых сферах».

На пытанне арганізатараў, да каго спадар Камяковіч агучыў гэтую заўвагу, ён адказаў:
«У тым ліку і да нас (чыноўнікаў – прым.«Тваё заўтра»)!».

Падобныя круглыя сталы яшчэ адбудуцца і ў іншых гарадах Беларусі. Арганізатары хочуць параўнаць, чым адрозніваюцца сітуацыя ў розных рэгіёнах, каб сабраць лепшыя ідэі для вырашэння праблемы працаўладкавання студэнтаў.

Author: 

Міхаіл Ільін

Автор фото: 

Арцём Лява