Дзяўчаты правядуць дзень стажыроўкі з прафесіяналамі

Дзяўчаты правядуць дзень стажыроўкі з прафесіяналамі

Амбасадары, бізнес-лідары і кіраўнікі прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Беларусі дамовіліся адзначыць Міжнародны дзень салідарнасці жанчын, запрасіўшы дзяўчат, якія бачаць сябе лідарамі ў будучыні, на бліц-стажыроўкі.

Стажыроўкі ў рамках кампаніі #BelarusGirlsJobShadowing адбудуцца ў сакавіку ці красавіку. Падчас іх дзяўчаты змогуць літаральна пераўтварыцца ў #ЦеньНаДзень.

Job Shadowing (ад англ. «Job» — праца і «shadow» — цень) — гэта эфектыўны інструмент развіцця дзелавога і лідарскага патэнцыялу. Дзяўчатам 18—24 гадоў з усіх куткоў Беларусі прапанавалі магчымасць правесці адзін поўны працоўны дзень з прафесіяналам у сферы міжнародных адносін, бізнесу і інш., каб зразумець, чаму яго/яе праца вартая таго, каб яе рабіць, як рабіць яе добра, а таксама ці падыходзіць такі прафесійны выбар менавіта вам.

У арганізацыі стажыровак удзельнічаюць Амбасада Вялікабрытаніі, Амбасада Швецыі, Офіс Прадстаўніцтва Еўразвязу, ААН, ЮНІСЕФ, Амбасада Індыі, Амбасада Аўстрыі, Амбасада ЗША, Офіс Амбасады Нідэрландаў, Сусветны Банк, Міжнародная фінансавая карпарацыя, ЕБРР, а таксама некалькі буйных камерцыйных амерыканскіх, шведскіх і брытанскіх кампаній.

Крыніца