Конкурс ладзіцца Асамблеяй НДА Беларусі ў супрацоўніцтве зь Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава.
Ваша ідэя можа стаць часткай кампаніі і атрымаць падтрымку на рэалізацыю...
Кампанія “Зробім лепш 2020” скіраваная на паляпшэньне іміджу грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў праз сумесную дзейнасьць, пашырэньне салідарнага ўдзелу грамадзянаў у вырашэньні праблемаў, разьвіцьцё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.
Цягам аднаго месяца па ўсёй Беларусі пройдзе 40 лякальных кампаніяў, аб’яднаных адзіным лёзунгам — “Зробім лепш”.
Асаблівая ўвага сёлета будзе нададзена ідэям, якія змагаюцца з новымі выклікамі, справакаванымі пандэміяй COVID-19, улічваюць пытаньні бясьпекі і захаваньня здароўя ўдзельнікаў.
ХТО МОЖА ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ?
- Некамэрцыйныя няўрадавыя арганізацыі
- Ініцыятывы, у склад якіх уваходзіць ня менш за 3 чалавекі
ДЭТАЛІ КАМПАНІІ:
Дэдлайн падачы заявак: 26.04.2020
Колькасьць лякальных кампаніяў: 40
Фінансавая падтрымка — да 500 эўра
ПРЫКЛАДЫ ДЗЕЙНАСЬЦІ:
- Папулярызацыя здаровага ладу жыцьця
- Ліквідацыя наступстваў пандэміі СOVID-19
- Падтрымка ўразьлівых групаў
- Павелічэньне мэдыяграматнасьці
- Папулярызацыя адказнага спажываньня
- Новыя фарматы валянтэрскіх актыўнасьцяў
- Павелічэньне магчымасьцяў электроннага ўдзелу
- Павелічэньне салідарнасьці ў грамадзтве
- Падзеі, якія прыцягваюць людзей да грамадзкай дзейнасьці
Падрабязней тут