Алена Кудзько — намесьніца дырэктара славацкага Інстытуту палітыкі Globsec, адказная за дасьледаваньні. Яна займаецца пытаньнямі эўрапейскай бясьпекі, міграцыі і рэгіёнам Усходняй Эўропы. Сярод іншага, арганізацыя Globsec штогод ладзіць адну з найбуйнейшых у сьвеце канфэрэнцыяў у пытаньнях бясьпекі. Яе ўдзельнікамі былі Джон Маккейн, Мадлен Олбрайт, Зьбігнеў Бжэзінскі, прэзыдэнты і прэм’ер-міністры большасьці краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. На сёлетнім Форуме глябальнай бясьпекі ў Браціславе Алена Кудзько расказала Радыё Свабода пра тое, як цяпер глядзяць на Беларусь эўрапейскія палітыкі і дасьледнікі, а таксама пра свой шлях ад алімпіяды ў беларускай мове праз вучобу ў Менску, Таліне, Будапэшце і Каліфорніі.