У Брэсце і Магілёве прайшлі сустрэчы моладзі з паспяховымі беларусамі, якія рэалізавалі сябе на радзіме. Падчас імпрэзаў, якія адбываліся адначасна і былі злучаныя праз тэлемост, ад VIP-асобаў прагучалі цікавыя парады і рэкамендацыі пра тое, як дасягнуць поспеху ў жыцці.
Што такое поспех? Як уплывае адукацыя за мяжой на наступнае жыццё ў Беларусі? Якія ўласна існуюць Лайфхакі для дасягнення творчага і прафесійнага поспеху на радзіме? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабавала даць разгорнутыя адказы пляяда экспертаў з Брэста і Магілёва, якую склалі:
- Дзмітры Лысюк. Палітычны дарадца Брытанскай амбасады ў Беларусі
- Дзмітры Царук. Дырэктар “Fajno Design”
- Ганна Яцкевіч. Дызайнер, ілюстратар, аўтар праекта «Вулічныя вершы»
- Юлія Дубенька. Кіраўнічка дзіцячай творчай студыі «Трыумф»
- Надзея Салаўёва. Заснавальнік моўных курсаў «Английский за 80 дней»
- Вадзім Мажэйка. Аналітык, эксперт ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб»
- Віталь Каратыш. Дырэктар дзіцячай вёскі SOS у Бараўлянах.
- Ірына Разніцына. Афтальмолаг. Кіраўнічка праектаў ТАА «ЗлатаМед».
Пасля ажыўленнага абмеркавання ідэй і лайфхакаў арганізатары правялі конкурс на веданне гісторыі Брэст і Магілёва, пераможцы якога атрымалі каштоўныя прызы. На неафіцыйнай частцы моладзь мела магчымасць за кубкам кавы/гарбаты з пірожным наладзіць камунікацыі з экспертамі ў сяброўскай абстаноўцы.
Нагадаем, правядзенню аб’яднаных тэлемастом круглых сталоў “Лайфхакі ад паспяховых людзей” у Брэсце і Магілёве папярэднічалі тры круглых стала ў Брэсце, Магілёве і Мінску, прысвечаныя абмеркаванню праблемы прыцягнення і адаптацыі ў Беларусі беларускай моладзі, якая атрымала вышэйшую адукацыю за мяжой.