Набор у групу псыхалягічнай падтрымкі і індывідуальныя кансультацыі для грамадзкіх актывістаў

Набор у групу псыхалягічнай падтрымкі і індывідуальныя кансультацыі для грамадзкіх актывістаў

У апошнія месяцы грамадзкія актывісты і актывісткі сутыкнуліся з новымі выклікамі. Праз пандэмію COVID-19 былі адмененыя заплянаваныя афлайнавыя мерапрыемствы, многія арганізацыі перавялі працу ў анлайн-фармат. Адныя НДА занадта актыўна ўключыліся ў новыя працэсы, іншыя – замарудзіліся, ці ўвогуле зьмянілі вэктар дзейнасьці.

Мы ў Асамблеі НДА хочам падтрымаць і паклапаціцца пра вас, актывісты і актывісткі. Калі табе зараз складана і трывожна, калі ты не адчуваеш сябе ўпэўнена, калі ты забывашся на сябе, імкнучыся выратаваць сьвет, запрашаем на групы псыхалягічнай падтрымкі. З прафэсыйным псыхолягам індывідуальна ці ў групе можна будзе абмеркаваць праблемы, выкліканыя новымі абставінамі, цяжкасьці працы на самаізаляцыі і немагчымасьць прыносіць дастатковую карысьць грамадзтву, ці іншыя актуальныя для цябе тэмы.

У траўні і чэрвені Асамблея запускае 2 бясплатныя групы псыхалягічнай падтрымкі. Сустрэчы (4 заняткі) будуць праводзіцца цягам месяца ў максымальна камфортнай атмасфэры на плятформе ZOOM. Плянуецца, што ў кожнай групе прымуць удзел 7-9 чалавек.

Дадаткова ўдзельнікі і ўдзельніцы групаў змогуць атрымаць па 1 гадзіне пэрсанальнай кансультацыі з псыхалягіняй.

З прадстаўнікамі і прадстаўніцамі грамадзкіх арганізацыяў будзе працаваць псыхалягіня Марына Літвіненка, дыплямаваная спэцыялістка, якая з 2012 году праводзіць групавыя сэансы і індывідуальныя кансультацыі.

Для тых актывістаў і актывістак, якія ня змогуць трапіць на сустрэчы будуць падрыхтаваныя пісьмовыя рэкамэндацыі і парады, як вырашаць некаторыя праблемы самастойна. Артыкулы зьявяцца на старонцы Асамблеі НДА.

Калі ты жадаеш трапіць у групу псыхалягічнай падтрымкі і атрымаць індывідуальную кансультацыю з спэцыялісткай, запаўняй форму і чакай запрашэньне на электронную пошту.

Крыніца